Некалі ў медыйную прастору Беларусі ўварваўся такі Аляксей Галавін — актывіст расійскага чарнасоценскага руху «НОД» («нацыянал-вызваленчы рух»). 

У Мінску ён выводзіў сваіх аднадумцаў на пікеты ў падтрымку Расіі, прыходзіў на акцыі Статкевіча і на кожны заклік палітыкаў крычаў «пайшлі на …». 

Таксама ён трагікамічна трапіў на суткі ўвесну 2017-га, калі на Дзень Волі выйшаў у горад і папрасіў мінака сфоткаць яго на фоне пратэстоўцаў — а той мінак аказаўся аператыўнікам і затрымаў Галавіна. 

Але, выглядае, нешта ў свядомасці актывіста НОДа мяняецца — нядаўна ў сетку трапіў вось такі здымак, дзе ён разам са сваёй знаёмай Вольгай Тышкевіч загорнуты ў бела-чырвона-белы сцяг. 

Фота са старонкі Вольгі Тышкевіч

Фота са старонкі Вольгі Тышкевіч

Дарэчы, нагадаем, што Вольга Тышкевіч з'яўляецца кіраўніком магілёўскай філіі палітычнай арганізацыі Мікалая Статкевіча «БСДП Народная грамада». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна