У Мінску на аўтобусным прыпынку каля помніка гарадавому паваліліся будаўнічыя рыштаванні. У доме па вуліцы Гарадскі вал, 3, ідзе рэканструкцыя фасада.
Мінчанка Яўгенія Кавалёва стала відавочцам і змясціла ў сябе ў twitter фатаграфіі рыштаванняў. Яна мяркуе, што канструкцыя была няякасна замацаваная.
Паводле інфармацыі TUT.BY, ніхто не пацярпеў. На першым паверсе будынка знаходзіцца дзіцячая бібліятэка.





