12 мая а 12:24 ратавальнікі Гомельскага гарнізона выехалі на выклік пра загаранне піламатэрыялаў на тэрыторыі СТАА «Прамдрэўсервіс» ў вёсцы Уза.
Моцныя парывы ветру стваралі пагрозу распаўсюджвання полымя на лясны масіў.
У ліквідацыі пажару ўдзельнічалі 16 адзінак тэхнікі і каля 60 работнікаў МНС. Пацярпелых няма.
У выніку пажару пашкоджана 500 квадратных метраў адходаў піламатэрыялаў на тэрыторыі піларамы, пашкоджаныя шыферныя дахі трох цагляных складскіх будынкаў.





