Ала Пугачова рэкамендавала прадстаўніцы Расіі на Еўрабачанне Юліі Самойлавай адмовіцца ад удзелу ў конкурсе, сказаў стыліст Алішэр Хазяінаў, перадае радыёстанцыя «Гаворыць Масква».
Юлія Самойлава. Фота: Vida Press
«Адкрыю сакрэт: мы нават з Алай Барысаўнай гэта абмяркоўвалі. Яна таксама адгаворвала Юлю. Мне здаецца, летась Юля ўжо заявіла пра сябе. Песня была больш моцная, і на гэтым этапе трэба было сысці. А Юля пайшла далей — асабіста я быў не ў захапленні ад песні», — сказаў Хазяінаў.
Ён таксама адзначыў, што кіраўніцтва Першага канала зэканоміла на выступе Самойлавай, у прыватнасці, вырашыла не мяняць каляску спявачкі.
Па выніках галасавання гледачоў і галасавання прафесійнага журы Самойлава не ўвайшла ў лік фіналістаў «Еўрабачання».





