БАТЭ пачне выступ у Лізе чэмпіёнаў 2018-2019 гадоў з другога кваліфікацыйнага раўнда, а не з першага.

Справа ў тым, што пераможца турніру аўтаматычна атрымлівае месца ў групавым этапе. Аднак «Рэал» і «Ліверпуль» — фіналісты цяперашняга розыгрышу — ужо атрымалі пуцёўкі праз нацыянальныя чэмпіянаты.

Такім чынам, вакантнае месца ў групавым этапе зойме чэмпіён Чэхіі, а БАТЭ стартуе з 2-га раўнда.

Матчы гэтай стадыі пройдуць 24-25 ліпеня і 31 ліпеня — 1 жніўня. Каб дайсці да групавога раўнду, трэба прайсці 3-і і 4-ы раўнды, а таксама плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0