Удзельнікі мітынгаў пратэсту ў цэнтры Тбілісі прынялі рашэнне прыпыніць акцыі на тыдзень пасля перамоваў з уладамі Грузіі, паведамляе ТАСС.

Вечарам 13 мая да пратэстоўцаў на праспекце Руставелі звярнуўся міністр унутраных спраў Грузіі Георгій Гахарыя. Чыноўнік асабіста выбачыўся за пацярпелых ад дзеянняў паліцыі падчас суботняга антынаркатычнага рэйду ў Тбілісі, які стаў падставай да акцыі пратэсту. Міністр паабяцаў, што ўсе скаргі на паліцэйскіх будуць старанна разгледжаны.

Пасля размовы з міністрам лідар руху «Белы шум» Бека Цыкарышвілі заявіў, што ўсе мітынгі адмяняюцца да наступнай суботы. Столькі часу пратэстоўцы далі МУС Грузіі на выкананне іх патрабаванняў.

У ноч на 14 мая пратэстоўцы пакінулі цэнтр Тбілісі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0