Фота ДАІ Мінска

Фота ДАІ Мінска

Пешаход, якога ў Мінску на праспекце Дзяржынскага збіў грузавік, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Аварыя адбылася 10 мая, каля 09.15, паблізу станцыі метро «Малінаўка». 45-гадовы кіроўца фуры Scania ехаў па праспекце Дзяржынскага з боку вуліцы Ясеніна ў напрамку МКАД у другой паласе і здзейсніў наезд на 30-гадовага мужчыну, які раптоўна выбег на дарогу.

У выніку наезду пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе 13 мая памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0