Reuters.com
Украінскі спявак Alekseev, які прадстаўляў Беларусь з песняй Forever і не прайшоў у фінал «Еўрабачання», заняў у паўфінале 37-е месца, паведамляе сайт eurovisionworld.com.
Гэта адзін з горшых вынікаў сярод беларускіх выканаўцаў. Да гэтага года «рэкордам» валодала Паліна Смолава, якая ў 2006 годзе заняла 36 месца. Але тады ў «Еўрабачанні» ўдзельнічалі ўсяго 37 краін. Таму, хутчэй за ўсё, Alekseev ўсё ж такі займае другое месца.
Дарэчы, прадстаўніца Расіі Юлія Самойлава заняла суседняе, 36 месца.
Alekseev набраў у паўфінале 65 балаў. 45 ад тэлегледачоў, 20 — ад журы. 12 балаў ён атрымаў ад азербайджанскага журы, 7 балаў — ад албанскага і 1 — ад армянскага.





