У Мінску маршрутны аўтобус урэзаўся ў грузавік. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася 13 мая, каля 13.10, на вуліцы Напалеона Орды. «Аўтобус МАЗ перавозіў пасажыраў па маршруце №147 і рухаўся з боку вуліцы Чачота ў напрамку МКАД. Паблізу дома №33 ён здзейсніў наезд на грузавы Mercedes», — распавялі ў ДАІ.
На шчасце, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Па словах кіроўцы аўтобуса, яму стала дрэнна. Гэтую версію пацвердзілі і пасажыры





