president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог», які пройдзе 23—25 мая ў Мінску. Пра гэта на брыфінгу распавялі арганізатары форуму Яўген Прэйгерман і Дзяніс Мельянцоў.
Тэма форуму — «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх». Па словах арганізатараў форум «Мінскага дыялогу» павінен «пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнага дыялогу паміж запрошанымі вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая».
У форуме прыме ўдзел больш за 350 удзельнікаў, з іх больш за 200 — міжнародныя з 40 краін свету. Па словах арганізатараў, на форуме плануецца разгледзець маштабныя пытанні: змяненне міжнароднага парадку, рэформу міжнародных арганізацый, санкцыйную вайну паміж Расіяй і Захадам, імплементацыю «Менскіх пагадненняў» і іншыя.
Беларускі кіраўнік адкрые пленарную сесію «Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі?».
На форуме таксама выступяць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, Генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Томас Грэмінгер, былы Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа і іншыя.





