У пачатку мая брытанец Дэн Рычардсан ехаў на машыне па горадзе Бутл і заўважыў незвычайную сітуацыю: кошка грукала ў дзверы, каб яе пусцілі ў дом, піша Liverpool Echo

Па словах Рычардсана, кошка забралася на смеццевы бак побач з дзвярыма, дацягнулася лапай да дзвярнога малатка, некалькі разоў ударыла па ім і стала чакаць, пакуль ёй адчыняць дзверы.

Як распавёў аўтар відэа, ён быў збянтэжаны і не мог паверыць, што гэта сапраўды адбылося. Журналісты выдання Liverpool Echo папрасілі чытачоў дапамагчы знайсці кошку і яе гаспадара, каб высветліць, ці заўсёды яна так робіць. Пакуль з імі ніхто не звязаўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна