Гурт «J:морс» сыграў спантанны акустычны міні-канцэрт у раёне вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Гэта была адкрытая рэпетыцыя акустычнай праграмы найлепшых песень, якая будзе прадстаўлена 25 мая ў сталічным Палацы прафсаюзаў.
Пра правядзенне мерапрыемства «J:морс» паведамілі прыхільнікам усяго за гадзіну з лішкам да пачатку пры дапамозе відэа на сваіх сацсетках, дзе нават не быў названы адрас пляцоўкі. Тым не менш, да пачатку выступа на скрыжаванні вуліцы Герцэна і Музычнага завулка на іх ужо чакалі гледачы.
— 25 мая мы граем у Мінску вялікі акустычны канцэрт і вырашылі рабіць часам раптоўныя рэпетыцыі па горадзе, пакуль вам і нам не надакучыць. Яна караценькая, але мы хацелі пераверыць, як яно працуе, — сказаў публіцы Уладзімір Пугач.
У межах паўгадзіннага выступу прагучалі песні: «Маё сонца», «Воздух» «Беларускае золата», «Шмели», «Ледоколы», «Электричество». Поўнае відэа рэпетыцыі можна паглядзець на старонцы «J:морс» у VK.
«J:морс» з праграмай «Акустыка»
25 мая — Мінск, Палац прафсаюзаў — 19:00
Квіткі: ад 40 да 60 рублёў
Продаж: Kvitki.by, Ticketpro.by, у касах гораду, салонах «Евросеть», «Связной», «На связи».
Інфалінія: (44) 551 77 06, (29) 851 77 06





