У вёсцы Сеўкі (Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) скончыў з сабой малады хлопец. Ён вучыўся ў 11 класе школы, якая знаходзілася ў суседняй вёсцы Бывалькі.
Адбылася трагедыя ў ноч на 9 мая. Дакладныя прычыны невядомыя. На сваёй старонцы хлопец пакінуў статус: «Бывайце. З вамі добра, але аднаму будзе лепш»
У школе здарэнне не каментуюць. Па інфармацыі некаторых СМІ, віну за трагедыю хацелі ўскласці на адміністрацыю школы і настаўнікаў, але дырэктар Уладзімір Колас гэта абверг.
«Усё нармальна, ужо разабраліся», — паведаміў ён «Нашай Ніве».





