Здарэнне адбылося 13 мая.

Дзеці 8 і 9 гадоў бегалі па раёне. Яны забеглі на тэрыторыю, дзе будаваўся дом. У гэты момант туды прыехаў 67-гадовы мужчына, гаспадар будоўлі.

Што было далей дакладна невядома. Пазней дзеці паведамілі, нібыта мужчына ўдарыў аднаго з іх кулаком у жывот, за тое, што яны бегалі па яго недабудаваным доме.

За іншымі дзецьмі мужчына нібыта бегаў з дошкай, але нікога не дагнаў.

Дзеці распавялі пра здарэнне дарослым, выклікалі міліцыю. Пацярпелага хлопца даставілі ў бальніцу, аказалі дапамогу і адпусцілі, паведамляе брэсцкая міліцыя.

Цяпер апытваюцца сведкі, праводзіцца праверка. Па выніках будзе прымацца рашэнне ці заводзіць крымінальную справу.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?