Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 у жаночай біятлоннай эстафеце пачатку перадсезонную падрыхтоўку па сістэме, прапанаванай Аляксандрам Лукашэнкам.

У канцы сакавіка на сустрэчы з біятланістамі кіраўнік Беларусі заявіў, што асабіста будзе займацца падрыхтоўкай Дзінары Алімбекавай.

— Дзінары я сказаў, што перадсезонку будзе са мной трэніравацца. Я табе сякеру падрыхтую, касу, каб плечавы пояс нагрузіць, і самыя цяжкія лыжаролеры. У мяне ёсць горы, вось па гэтых гарах будзем бегаць, — паабяцаў тады Аляксандр Лукашэнка.

І вось у Instagram Stories Дзінара апублікавала фота, на якім яна трымае касу.

— Пачала сезон. Я з касой, — абвяшчае подпіс да фота.

У канцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка таксама даў парады ў галіне харчавання, сказаўшы, што спартсмены павінны есці падчас спаборніцтваў сала, і ўзяў пад кантроль праблемы Дар'і Домрачавай са змазкай лыж, даручыўшы хімікам з Акадэміі навук разабрацца з гэтым пытаннем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?