Муж і жонка са сталіцы сталі фігурантамі крымінальнай справы аб палавых зносінах з 15-гадовым школьнікам. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Падазраваныя — 37-гадовы мінчук і яго жонка ўзростам 33 гады. У кватэры на Каменнагорскай яны выпівалі разам з 15-гадовым пляменнікам мужчыны.
«Пасля мужчына прапанаваў уступіць у палавую сувязь групавога характару», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка.
Заведзена крымінальная справа, ім пагражае да чатырох гадоў зняволення.
У дачыненні да мужа і жонкі прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза. Вядома, што раней у іх не было праблем з законам. Мужчына працуе грузчыкам у прыватнай фірме, жанчына — адміністратар рэстарана.





