Парламент Каталоніі з мінімальнай перавагай выбраў Хаакіма Тору новым кіраўніком урада Каталоніі.

Тора упершыню стаў дэпутатам парламента Каталоніі пасля датэрміновых выбараў 21 снежня 2017 года. Фармальна ён не з'яўляецца сябрам якой-небудзь партыі, але ён блізкі сябар экс-кіраўніка ўрада Карлеса Пучдэмона, ішоў на выбары па спісе яго руху «Разам за Каталонію». Перад галасаваннем па сваёй кандыдатуры 14 мая Тора прама назваў Пучдэмона «легітымным кіраўніком» урада і паабяцаў, у выпадку зацвярджэння яго прэзідэнтам, працягнуць будаўніцтва незалежнай рэспублікі.

Юрыст па адукацыі і журналіст па прафесіі, Тора вядомы ў Каталоніі як грамадскі дзеяч, уваходзіць у кіраўніцтва шэрагу асацыяцый у сферы культуры і палітыкі. З 2011 па 2017 год ён займаў розныя пасады, звязаныя з прасоўваннем навукі і культуры, у мэрыі Барселоны і ўрадзе Каталоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру