Прэзентацыя законапраекта, які дэпутатка Ганна Канапацкая перадасць на разгляд у Палату прадстаўнікоў, адбылася ў сімвалічны дзень: 14 мая. Менавіта ў гэты дзень у 1995 годзе у Беларусі адбыўся рэферэндум, у выніку якога гістарычную сімволіку замянілі на сённяшні чырвона-зялёны варыянт.

Ганна Канапацкая, адзіная дэпутатка ў парламенце, якая выкарыстоўвае бела-чырвона-белы сцяг і выступае за тое, каб яму надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ганна Канапацкая, адзіная дэпутатка ў парламенце, якая выкарыстоўвае бела-чырвона-белы сцяг і выступае за тое, каб яму надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Асноўныя артыкулы законапраекта гучаць наступным чынам. Бела-чырвона-белы сцяг з'яўляўся афіцыйным дзяржаўным сімвалам РБ у перыяд з 19 верасня 1991 года па 6 чэрвеня 1995 года. Яго можна свабодна выкарыстоўваць грамадзянам, а таксама замежнымі грамадзянам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, і асобамі без грамадзянства.

Усе павінны паважліва ставіцца да першага дзяржаўнага сімвала РБ, стварэнне перашкод яго правамернаму выкарыстанню і яго знявага цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

На ўваходзе ў кангрэс-хол гатэлю «Вікторыя» ўсе жадаючыя маглі падпісацца ў падтрымку законапраекта.

Распачалася прэзентацыя выкананнем гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» прысутнымі.

Гісторык Алег Трусаў, які ў 1991 годзе быў сябрам парламента і ўваходзіў ў лік тых, хто прымаў рашэнне аб зацвярджэнні герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі адзначыў:

«Не сумняюся, што мы дажывём да таго часу, калі наш сцяг зноў стане дзяржаўным».

Палітык Лявон Баршчэўскі ў сваю чаргу дадаў, што для гэтага нават не трэба было б прымаць новы закон. Па-добраму Канстытуцыйнаму суду Беларусі проста трэба прызнаць рашэнні рэферэндума 1995 года незаконнымі.

Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў і Алена Анісім.

Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў і Алена Анісім.

Павел Белавус, кіраўнік «Арт-Сядзібы», падзяліўся ранейшай няўдалай спробай дыялогу з афіцыйнымі дзяржаўнымі структурамі па гэтай тэме:

«Для іх гэта не абгрунтавана, бо гэта незарэгістраваная сімволіка (хаця як можа быць незарэгістраванай сімволіка, якая была дзяржаўнай?), таму мы вырашылі стварыць новы прэцэдэнт.

Гэтую ініцыятыву нам ніхто на вушка не нашаптаў. Што атрымаецца, мы не ведаем, але спрабаваць трэба. Рашэнне Канстытуцыйнага суда мы не можам змяніць, але ў парламенце ў нас ёсць свае дэпутаты, якія паспрабуюць ініцыяваць патрэбны нам закон». 

Прэзэнтацыю спрабаваў сарваць мужчына, які прадставіўся як «Андрэй Вінаградаў, кіраўнік мінскай групы «Саюза рускага народа». Але зала заглушыла яго апладысментамі і Вінаградава сілай вывелі са сцэны.

Мужчына, які спрабаваў сарваць мерапрыемства.

Мужчына, які спрабаваў сарваць мерапрыемства.

Скончылася прэзентацыя сольным выступам Лявона Вольскага.

Лявон Вольскі. Пад яго «Тры чарапахі» ў канцы ўсе спявалі і танчылі.

Лявон Вольскі. Пад яго «Тры чарапахі» ў канцы ўсе спявалі і танчылі.

Навошта нам патрэбны закон «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь», думаем, і тлумачыць не трэба. Але для тых, хто задаецца такім пытаннем, Павел Белавус сфармуляваў выдатныя тэзісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?