У Беларусі плануецца прадставіць магчымасць набыць аўтамабільную страхоўку праз інтэрнэт. Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Сяргей Асенка.

«У найбліжэйшай будучыні ўладальнікі транспартных сродкаў змогуць скласці дагавор унутранага страхавання праз сайт страхавой арганізацыі», — сказаў Сяргей Асенка.

Пацвярджэннем такога дагавора будзе запіс у базе дадзеных Беларускага бюро па транспартным страхаванні. Складаючы дагавор ў электронным выглядзе, страхавальнік не абавязаны пры кіраванні аўто мець яго з сабой у друкаваным выглядзе. Праверыць наяўнасць дамовы ў базе дадзеных зможа супрацоўнік ДАІ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру