Уладзімір Пуцін запрасіў усіх кіраўнікоў краін, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы, на чэмпіянат свету па футболе ў Расію, паведамляе прэс-служба Крамля.

Дадзенае запрашэнне прагучала пасля таго, калі прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў нагадаў удзельнікам сустрэчы пра футбольнае першынства, якое мае адбыцца ў Расіі, і пажадаў правесці гэтае мерапрыемства на самым высокім узроўні.

«Вы ўсе запрошаныя. Я ўжо пра гэта казаў. Дзякуй вам вялікі за добрыя пажаданні», — заявіў Пуцін.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру