НАСА абвясціла аб запуску марсіянскага аўтаномнага верталёта ў рамках місіі на Марс, прызначанай на 2020 год. Эксперыментальны беспілотны робат стане першым апаратам, здольным лятаць у атмасферы іншага нябеснага цела, піша Science Alert.

Паколькі атмасфера Марса вельмі разрэджаная, для стварэння пад'ёмнай сілы, лопасці робата павінны круціцца з хуткасцю тры тысячы абаротаў у хвіліну. Гэта дазволіць дрону праводзіць геалагічную выведку мясцовасці, шукаць сляды жыцця і выяўляць патэнцыйныя пагрозы для жыцця астранаўтаў, якія ў будучыні высадзяцца на паверхню планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0