Эндру Паркер.

Генеральны дырэктар брытанскай службы разведкі МІ5 Эндру Паркер назваў Расію «галоўнай дзеючай асобай» у кампаніі па падрыву заходніх дэмакратый, перадае The Guardian.

Паркер адзначыў, што Брытанія не жадае ўзмацняць напружанне і вяртацца да «небяспечных часоў», якія Еўропа перажывала ў часы Халоднай вайны, аднак Расія адкажа за свае дзеянні.

«Галоўным героем сярод гэтых варожых дзеючых асоб з'яўляецца расійскі ўрад. Заўважце, я не кажу Расія. Вялікабрытанія вельмі захапляецца і паважае людзей, якія жывуць у Расіі, за іх велічную культуру і доўгую гісторыю», — дадаў кіраўнік МІ5.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру