12 мая арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвячаў капліцу Святога Станіслава ў в. Прасці Нясвіжскага раёну. Касцёлак (так называюць яго мясцовыя) прастаяў разбураны з 1939 па 2009 год, калі сіламі ксяндза Ігара Лашука пачалося яго аднаўленне. Сёння гэты працэс даведзены да лагічнага завяршэння — афіцыйна паўстаў новы Дом Божы.

«Бог дзейнічае праз людзей» — сказаў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пра айца Ігара і мноства іншых мужчын і жанчын, якія паўдзельнічалі ў гэтай справе. Хтосьці фундаваў, хтосьці дапамагаў працай, а мясцовы СПК тэхнікай, людзьмі, пяском і жвірам.

Дарэчы, мясцовая царква дала памяшканне, дзе жылі рабочыя і захоўваўся рыштунак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?