Праект Беларускай АЭС.

Сёння насельніцтва пакрывае каля 85% выдаткаў на электраэнергію, якая спажываецца

Стаіць задача на працягу двух гадоў выйсці на поўную кампенсацыю, але гэта будзе па меры росту заработнай платы і пенсій. Па цяплу насельніцтва аплачвае 16,8% выдаткаў, задача выйсці на 100% зараз не ставіцца.

«У шэсць разоў падняць кошты — хто вытрымае? Нават заможныя ці людзі з сярэднім дастаткам не могуць. Мы такую задачу і не ставім у бліжэйшы час», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

У рэальным сектары эканомікі трэба ісці да зніжэння тарыфаў — хоць бы да 10 цэнтаў за 1 кВт·г (цяпер 11 цэнтаў за 1 кВт·г). А ў перспектыве Беларусь будзе імкнуцца прывесці тарыфы на электраэнергію да ўзроўню дзеючых у Расіі.

Віцэ-прэм'ер разлічвае, сабекошт вытворчасці электраэнергіі будзе зніжацца, гэта ўжо зараз можна бачыць на прыкладзе новых станцый. З уводам АЭС выпрацоўка ўласнай электраэнергіі будзе абыходзіцца Беларусі яшчэ танней, упэўнены ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру