Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Гомельскай вобласці, паведамляе МНС.
У сувязі з працяглай адсутнасцю на тэрыторыі Гомельскай вобласці ападкаў рэзка павялічылася колькасць лясных пажараў. У мэтах прадухілення ўзнікнення лясных пажараў ва ўсіх раёнах, за выключэннем Добрушскага і Жлобінскага, прынятыя рашэнні і распараджэнні аб забароне наведвання лясоў.
0
0
0
0
0
0