Reuters.com

Reuters.com

Турцыя ў сувязі з падзеямі ў сектары Газа адклікае сваіх паслоў у ЗША і Ізраіля для кансультацый, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Яго словы прыводзіць турэцкі тэлеканал NTV.

«Мы адклікаем паслоў з Вашынгтона і Тэль-Авіва. Мы склікаем надзвычайны саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва», - сказаў ён. Таксама, паводле яго слоў, у Турцыі з аўторка, 15 мая, пачнецца трохдзённая жалоба. А ў пятніцу, 18 мая, на плошчы Енікапы ў Стамбуле пройдзе мітынг. «Спадзяюся, у пятніцу мы сустрэнемся на [стамбульскай плошчы] Енікапы», - заявіў Эрдаган, удакладняе агенцтва Anadolu. 14 мая ў Стамбуле ўжо прайшлі масавыя акцыі і пратэсты.

Прэзідэнт Турцыі таксама назваў дзеянні Ізраіля ў адносінах да палесцінцаў генацыдам, а сам Ізраіль — тэрарыстычнай дзяржавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0