«Такія ночы танцаў — далёка не навінка, — распавяла адна з арганізатараў свята Ганна Клімашэўская, — пачаліся яны з Латвіі, затым захапілі Польшчу, Літву і ў 2016 годзе прыйшлі ў Беларусь».

Ганна Клімашэўская была і арганізатаркай, і самай актыўнай удзельніцай свята.

Ганна Клімашэўская была і арганізатаркай, і самай актыўнай удзельніцай свята.

Першымі начамі танцаў былі так званыя «навагоднія ночы танцаў».

«Пасля мы падумалі, а чаму б не танцаваць усю ноч на свежым паветры, ля вогнішча, пад падаючымі зорамі? Сказана — зроблена. Кіраўніца этнаклуба «Кола» Воля Трубач прапанавала зладзіць такое свята на Валожыншчыне, у засценку Скрыплеў, на падворку ў спадара Васіля Грыня. Той пагадзіўся. І вось 12 мая больш за 20 музыкаў, пачэсных гасцей, журналістаў, фатографаў, каля 100 удзельнікаў прыехалі сюды, каб танцаваць і спяваць усю ноч».

Неўзабаве ноч танцаў перайшла ў раніцу танцаў.

«Танцавалі ўсе вядомыя беларускія танцы: «Лявоніху», «Кракавяк», «Каробачку», «Суботу», не забыліся пра танцы літоўцаў, палякаў. Нас прасілі некаторыя ўдзельнікі адпусціць музыкаў спаць, але як жа адпусціць?»

Ганна прызналася, што на такіх святах дзяўчат звычайна больш, чым хлопцаў.

«Але калі танцавалі танцы на траіх — дзевак хапіла ўсім! Так што ўсё склалася».

Адзінае, пра што шкадуе Ганна, тое, што не паспелі зрабіць драўляны танцпол. І танцаваць басанож давялося на траве.

«На наступны год абавязкова паспеем, каб ноч танцаў ператварылася ў марафон танцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?