У Оршы невядомыя спалілі два дарагія аўтамабілі: Jaguar XF і Mercedes GL, якія належаць мясцоваму прадпрымальніку.

Як распавяла auto.tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, інцыдэнт адбыўся ў ноч на 14 траўня. Аршанскі РАСК распачаў па гэтым факце крымінальную справу па ч. 3 арт. 218 КК Беларусі («Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці»). Прычыненую шкоду ацанілі ў 140 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0