Пра гэта паведаміла спікер СБУ Алена Гітлянская фэйсбуку. «Пацвярджаю: ператрусы сапраўды праводзяцца ў офісе «РІА Новости», затрыманы яго кіраўнік.
«Мы маем абгрунтаваную доказную базу, якую мы апублікуем па завяршэнні следчых дзеянняў», - гаворыцца ў паведамленні.
Раніцай СБУ правяло ператрусы ў кіеўскім офісе «РІА Новости», быў затрыманы журналіст Кірыл Вышынскі. Супрацоўнікі СБУ сумесна з Пракуратурай Аўтаномнай Рэспублікі Крым раскрылі дзейнасць сеткі медыяструктур, падкантрольных РФ. Праваахоўнікі ўстанавілі, што яны выкарыстоўваліся Расіяй у рамках гібрыднай інфармацыйнай вайны супраць Украіны.
0
0
0
0
0
0