10 мая 65-гадовая маладзечанка, пазнаёміўшыся ў інтэрнэце з 71-гадовым мужчынам, паехала да яго на лецішча ў Вілейскі раён, паведамляе Рэгіянальная газета.

Праз дзень мужчына прывёз госцю ў Маладзечна з гематомамі на твары і шыі. Жанчына звярнулася ў бальніцу.

Па яе версіі, жанчына не пагадзілася на інтым. За гэта гаспадар яе пабіў, і ноч яна правяла на вуліцы. Прасіла, каб знаёмы адвёз яе дадому назаўтра, але той не хацеў садзіцца за руль, бо піў.

Мужчына ж сцвярджае, што блізкасці захацела госця, і ён мусіў адбівацца ад яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0