Тэрміны з'яўлення ў Беларусі біяметрычных пашпартоў могуць зрушыць, паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ Аляксей Бягун. Раней паведамлялася, што новыя пашпарты і ID-карты будуць уведзеныя з 1 студзеня 2019 года.

— Ад ідэі з біяметрычнымі пашпартамі ніхто не адмовіўся, працэс проста не рэкламуецца. Вырашаюцца ўсе арганізацыйныя пытанні: прынамсі МУС і Мінфін выконваюць усе ва ўстаноўленыя тэрміны, — распавёў TUT.BY начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Раней паведамлялася, што біяметрычныя пашпарты і ID-карты могуць з'явіцца ў Беларусі ўжо ў студзені 2019 года. Але гэтыя тэрміны могуць ссунуць.

— Ёсць, на жаль, пэўная затрымка, звязаная з так званай Беларускай інтэграванай разліковай сэрвіснай сістэмай (БІСРС). Яна звязаная з уваходжаннем ID-карты ў электронны ўрад. Гэтае пытанне, я думаю, будзе вырашана ў пачатку чэрвеня, а потым зможам яшчэ раз сінхранізаваць тэрміны. Калі БІСРС будзе не паспяваць — хутчэй за ўсё, ссунем тэрміны ўвядзення біяметрычных дакументаў на сярэдзіну наступнага года, - сказаў Аляксей Бягун. — Але адназначна гэта не будзе звязана з сезонам адпачынкаў, таму мы думаем, што будзе працяг тэрміну выканання даручэння прэзідэнта на год ці мінімум на 9 месяцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру