Козічу было 62 гады. Ён быў генеральным дырэктарам брэсцкай гандлёвай сеткі «Прадтавары».

Раніцай 15 мая яго знайшлі дома мёртвым. Што стала прычынай смерці, пакуль невядома.

Намесніца дырэктара Зінаіда Мікула кажа, што на здароўе дырэктар не скардзіўся, яшчэ напярэдадні з ім абмяркоўваліся працоўныя планы.

* * *

Міхаіл Козіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Старае Сяло (Жабінкоўскі раён, Брэсцкая вобласць). Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску, пасля працаваў у харчовай гаспадарцы. Генеральны дырэктар ААТ «Прадтавары» з 2012 года. Быў членам рады «Белай Русі», ганаровым консулам Славакіі.

Козіч уваходзіў у топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру