Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон наведалі сёння нацыянальную выставу Беларусі, якая пачала працу ў Душанбэ. Кіраўнікам дзяржаў прадставілі новую лінейку шакаладу «Прэзідэнт» вытворчасці «Камунарка», перадае БелТА.
Як распавёў журналістам генеральны дырэктар «Камунаркі» Іван Данчанка, Аляксандр Лукашэнка прымаў непасрэдны і актыўны ўдзел у стварэнні гэтага шакаладу, і лінейка была пашырана па яго даручэнні.
«Атрымаўся унікальны прадукт, аналагаў якога сёння няма не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. Думаю, ён будзе паспяхова канкураваць з шакаладам без утрымання цукру вытворчасці Швейцарыі і Бельгіі», — сказаў Іван Данчанка.





