Зборная Беларусі па хакеі правяла апошнюю гульню на хакейным першынстве. У матчы, які ўжо нічога не вырашаў (у тым ліку для славакаў), беларусы прайгралі 4:7.

Прычым прапусцілі ўжо на 18-й секундзе, потым славакі забілі яшчэ адну шайбу — 0:2. У другім перыядзе беларусы здолелі зраўняць лік — 2:2, пратрымаліся больш за палову трэцяга перыяда, і нават выйгравалі 4:3, але ў выніку параза — 4:7.

Беларусы прайгралі ўсе матчы на ЧС: шведам (0:5), Францыі (2:6), Расіі (0:6), Швейцарыі (2:5), Чэхіі (0:3), Аўстрыі (0:4) і Славакіі (4:7).

Зборная пакідае элітны дывізіён, у якім пастаянна гуляла з 2005 года. Супернікамі ў наступным годзе беларусаў у дывізіёне 1A будуць Венгрыя, Славенія, Казахстан, Літва і Паўднёвая Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0