Кіраўскі раённы суд Казані абавязаў расійскі МУС выплаціць 10 тысяч расійскіх рублёў (162 даляры) кампенсацыі мясцоваму жыхару Сяргею Драздову, чый брат памёр ад катаванняў у аддзеле паліцыі, паведамляе Медіазона.

Драздоў патрабаваў ад ведамства два мільёны рублёў (32,4 тысячы даляраў) кампенсацыі маральнай шкоды пасля таго, як паглядзеў відэа з катаваннем і збіццём да смерці свайго брата паліцэйскімі. Суддзя ў 200 разоў знізіў памер кампенсацыі, якую Сяргей Драздоў прасіў у пазове.

Павел Драздоў памёр 1 лютага 2012 года. У той дзень яго затрымалі за дробнае хуліганства ў кафэ, даставілі ў пастарунак і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Супрацоўнікі паліцыі звязалі яго па руках і нагах у позе «ластаўкі». Праз некалькі хвілін у такім становішчы мужчына страціў прытомнасць. Лекары, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру