Шатландскі парламент адмовіўся падтрымліваць законапраект Вялікабрытаніі па выхадзе са складу Еўрасаюза. Партыі лейбарыстаў, зялёных і дэмакратаў аб'ядналіся і прагаласавалі салідарна з Нацыянальнай партыяй Шатландыі, перадае BBC.
Супраць галасавалі кансерватары.
Адзначаецца, што практычных наступстваў для Лондана з такога рашэння шатландскага парламента дасягнуць будзе складана. Аднак калі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй усё ж рэалізуе гэтую ініцыятыву, гэта стане першым выпадкам, калі Лондан праігнараваў рашэнне Эдынбурга.





