Наркакантралёры выявілі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці два парнікі, у якіх знаходзілася каля 1400 гаршкоў з каноплямі. Высветлена, што арганізаваў плантацыю затрыманы раней мінчанін. Таксама ў доме, да якога прылягаў участак з парнікамі, выяўлена шэсць мяхоў з высушанай марыхуанай агульнай вагай каля 20 кілаграмаў.
Праводзіцца праверка.