Зборная Беларусі па выніках чэмпіянату свету ў Даніі перамесціцца з 11-га на 14 месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).
На сусветным форуме ў Даніі беларуская каманда заняла 15 месца, саступіўшы ва ўсіх сямі матчах у групе.
Вышэй за беларусаў паднімуцца Францыя, Латвія і Данія.
У 2019 годзе наша нацыянальная каманда выступіць у дывізіёне I групы А. Супернікамі зборнай Беларусі ў гэтым турніры стануць каманды Казахстана, Венгрыі, Славеніі, Літвы і Рэспублікі Карэі