Рэжысёр Алег Сянцоў, які адбывае ў Расіі 20-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачвання ў тэрарызме, абвясціў бестэрміновую галадоўку, паведамляе mediazona.

Як распавёў «Медыязоне» адвакат Дзмітрый Дынзе, які наведаў Сянцова ў калоніі «Белы мядзведзь» у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, асуджаны патрабуе вызвалення 64 украінскіх палітвязняў у Расіі.

Сянцоў не патрабуе вызвалення, удакладніў абаронца. «Ён заявіў, што галадоўка будзе ісці да пераможнага канца: альбо ён загіне, альбо яго патрабаванні пачнуць выконвацца», — сказаў Дынзе.

Да правядзення галадоўкі Сянцоў рыхтаваўся каля паўтара месяца, адмовіўшыся ад прадуктовых перадач і ўжываючы мінімальную колькасць ежы. Зараз ён пераведзены ў ізаляваную камеру, дзе стан яго здароўя кантралюе медык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру