AFP
Еўрасаюз мае намер перайсці з даляра на еўра пры аплаце паставак нафты з Ірана, паведаміў ria.ru дыпламатычную крыніцу ў Брусэлі.
Раней стала вядома, што «еўратройка» — Францыя, Германія, Вялікабрытанія — і Іран дамовіліся распрацаваць праграму падтрымкі і ўмацавання эканамічных сувязяў у адказ на выхад ЗША з пагаднення па ядзернай угодзе. Пра гэта паведаміла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.
У першую чаргу гаворка ідзе аб працягу гандлю нафтай, газам і нафтапрадуктамі; эфектыўных банкаўскіх транзакцыях; прадаўжэнні кантактаў з Іранам у сферы авіяцыйнага, марскога і наземнага відаў транспарту; аб прадастаўленні экспартных крэдытаў.