У сталіцы затрымалі серыйнага злодзея, які вынес з абрабаванай кватэры 22 айфоны. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
37-гадовага мужчыну затрымалі на працы на аўтамыйцы пасля крадзяжу з кватэры па Налібоцкай. Там ён скраў 22 айфоны і чатыры планшэты. Адзін з тэлефонаў ён узяў сабе, адзін даў сваёй сяброўцы, а астатнія схаваў у яе ў машыне.
А вось у яго машыне міліцыянты знайшлі прыстасаванні для ўскрыцця замкоў і дзвярэй, а таксама стрыжань замка з апошняга крадзяжу.
Устаноўлена, што мужчына датычны да здзяйснення серыі аналагічных крадзяжоў на тэрыторыі Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў сталіцы на цягам двух гадоў.