Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў 15 мая прыбыў з афіцыйным візітам у ЗША.

У аэрапорце «Эндрус» у Вашынгтоне ўзбекскага прэзідэнта і яго жонку сустрэлі члены ўрада ЗША. Прычым віталі іх па-ўзбекску, піша Радыё Свабода.

Мірзіяеў і яго жонка спыніліся ў гасцініцы Блэр Хаўс, якая лічыцца афіцыйным прэзідэнцкім гасцявым домам і размешчана проста праз дарогу ад Белага дома.

16 мая Мірзіяеў, як чакаецца, сустрэнецца ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру