У Беларусі ў студзені-красавіку 2018 года аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 35,2 мільярда рублёў, або ў супастаўных цэнах 108,8% да ўзроўню студзеня-красавіка 2017 года, паведамляе Белстат. А за гэты ж перыяд ВУП вырас на 4,8%.

Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групы (на 21,1%), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (на 17,3%), транспартных сродкаў і абсталявання (на 16,3%), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 15,4%), вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 14%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру