У першым квартале 2018 экспарт украінскіх тавараў вырас на 10,3%, дасягнуўшы $11,4 мільярда. Адначасова імпарт тавараў ва Украіну вырас на 13,2%, склаўшы $12,6 мільярда.

Пры гэтым экспарт у краіны ЕС вырас на 27,4% — да $5,07 мільярда.

Найбуйнейшым рынкам збыту ўкраінскіх тавараў застаецца Расія — у першым квартале туды было экспартавана тавараў на $853 мільёна. Зрэшты, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт у Расію ўпаў на 7,6%.

Як вынік — экспарт у Польшчу, які вырас на 31,7%, амаль «дагнаў» паказчык экспарту ў Расію. У Польшчу было экспартавана тавараў на суму $816,2 мільёна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру