Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў Беламу дому падрыхтаваць новы пакет санкцый супраць Расіі з-за парушэння дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (РСМД). Дадзены дакумент апублікаваны на сайце Белага дома.

У даручэнні гаворыцца, што дзяржаўны сакратар Майк Пампеа разам з міністрам фінансаў, міністрам абароны, міністрам гандлю і дырэктарам нацыянальнай разведкі павінен выканаць патрабаванні, якія прапісаны ў раздзеле 1244 «C» закона аб вайсковым бюджэце на 2018 год. Ён названы як «Даклад па плане ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расіі». Дадзены дакумент павінен скласці сам Трамп, але ён прыняў рашэнне дэлегаваць свае паўнамоцтвы міністрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0