Хакейная асацыяцыя Літвы падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету-2019 у дывізіёне 1А. Акрамя літоўцаў, на правядзенне чэмпіянату прэтэндуюць Казахстан і Славенія, паведамляе belarushockey.by.

У красавіку гэтага года Літва прымала чэмпіянат свету ў дывізіёне 1В, пераможцам якога сталі гаспадары лёду і заваявалі пуцёўку на павышэнне ў 1А. Усе матчы чэмпіянату прайшлі ў Каўнасе ў «Жальгірыс-Арэне», якая разлічана на 15 тысяч гледачоў.

Зборная Беларусі на ЧС-2018 вылецела з эліты і наступны чэмпіянат свету правядзе менавіта ў групе 1А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0