Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў выходныя, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

У пятніцу пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы — +9—15, удзень — + 17-23.

У Мінску — +19-21, невялікі дождж.

У суботу таксама прагнзуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу — +9—14, удзень — ад +16 на паўночным захадзе да +23 па Гомельшчыне.

У Мінску — +17—19, невялікі дождж.

У нядзелю пачне паступаць халоднае паветра з поўначы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +3-8, удзень — +14-21 градусаў. 

У Мінску — +15—17.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е. Уначы ў панядзелак — +3—10, удзень — +13—19.

У Мінску ў панядзелак +13—15, магчымы дождж

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0