У Чэрвеньскім раёне легкавік занесла пры абгоне, і ён вылецеў на могілкі. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася днём 16 мая на трасе Чэрвень — Ляды — Якшыцы. «32-гадовая кіроўца Peugeot 207, абганяючы рэйсавы аўтобус, не справілася з кіраваннем і з'ехала на правую абочыну, дзе машыну занесла. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі, урэзаўся ў бетонную агароджу могілак, пасля чаго перакуліўся, пашкодзіўшы некалькі надмагілляў», — распавялі ў ДАІ.

Нягледзячы на тое, што жанчына была прышпіленая рамянём бяспекі, яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і мноства пераломаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру