У Польшчы затрымалі грамадзянку Расіі Кацярыну Ц., якая абвінавачваецца ва ўдзеле ў гібрыдных дзеяннях супраць Польшчы. Спецаперацыю правялі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Правакатарка знаходзілася ў краіне з 2013 года. Неўзабаве яе выправодзяць з Польшчы.
Акрамя Кацярыны Ц., яшчэ чатыром асобам забаранілі ўезд у Польшчу. Праваахоўнікі абвінавачваюць ўсіх у распальванні польска-ўкраінскай варожасці, падрыве польскага пункту гледжання на гістарычную палітыку і замене яе на рускую, спрабуючы «кансалідаваць прарасійскія суполкі ў Рэспубліцы Польшча» вакол гэтых пытанняў.





