Reuters.com

Цягам усяго матча ішла ўпартая барацьба: Канада вяла ў ліку, Расія лік зраўнівала — 2:0, 2:2, 3:2, 3:3, 4:4. Лёс гульні быў вырашаны ў авертайме — 5:4.

Канадцы здолелі закінуць у большасці (вызначыўся О'Райлі). Канада — у паўфінале, дзе згуляе з пераможцам пары Фінляндыя — Швейцарыя.

У другім чвэрцьфінале зборная ЗША выйграла ў Чэхіі 3:2.

У 21:15 таксама згуляюць Швецыя — Латвія.

Паўфіналы пройдуць у суботу,фінал — у нядзелю.

Нагадаем, што ў групавым турніры зборная Беларусі прайграла ўсе сем матчаў, заняла апошняе месца і пакінула вышэйшы дывізіён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру